20 траўня 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пянткоўскі: Сонца ўкраінскай перамогі ўжо ўстае над светам

7
Пянткоўскі: Сонца ўкраінскай перамогі ўжо ўстае над светам
АНДРЭЙ ПЯНТКОЎСКІ

Украіна ўжо выратавала Захад.

Украіна яшчэ не перамагла ў сваёй вайне, але ўжо перамагла ў дзвюх войнах: за Еўропу і Тайвань, мяркуе расейскі палітолаг, які жыве ў ЗША, публіцыст Андрэй Пянткоўскі. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю заснавальніку выдання "Гардон" Дмытру Гардону.

Пасля вітання на пачатку інтэрв'ю Гардон адзначыў, што не ведае, ці можна цяпер казаць "добры вечар".

«Ужо год барбарскай, брыдкай, бесчалавечнай вайны, а мы ўсё кажам «добры вечар». Значыць, мы аптымісты, мусіць? Як Вы мяркуеце?» – спытаў ён.

«Мы кажам «добры вечар», бо сонца ўкраінскай перамогі ўжо ўстае над светам», - адказаў Пянткоўскі.

Гардон таксама спытаў, які цяпер у Пянткоўскага настрой – лепшы ці горшы, чым год таму.

«Калі я скажу «адназначна лепшы», гэта значыць, што я абыякавы да загінулых дзясяткаў тысяч людзей. Але я б перафармуляваў пытанне: "Ваш прагноз аб будучыні Украіны". Вядома, лепшы. Украіна перамагла. Яна яшчэ не перамагла ў вайне, але ўжо перамагла ў дзвюх войнах», - заявіў палітолаг.

Ён нагадаў, як перад пачаткам поўнамаштабнай вайны намеснік міністра замежных спраў РФ Сяргей Рабкоў заявіў Захаду: "Лахі пад пахі - ды ідзіце прэч".

«План быў спрэс пэўны: як нож масла, праходзяць Украіну, устаюць на мяжы Польшчы і краін Балтыі, вымаюць сваю ядзерную булдавешку і кажуць: «Я разумею, што вы мацнейшыя за мяне на канвенцыйным узроўні, але вось мая булдавешка, і я далучаю «расейскую» Нарву. І калі будзеце супраціўляцца, я знішчу адно еўрапейскае места або амэрыканскую групоўку», – абмаляваў сцэнар Пянткоўскі.

На ягоную думку, год таму Захад быў абсалютна не гатовы да супраціву, і паддаўся б на гэты шантаж.

«Ад гэтага жаху Украіна ўжо выратавала Захад. Бо ніколі ён ужо туды не дойдзе, як бы ні зацягнулася вайна, што б ні здарылася. Гэтыя планы назаўжды адстаўленыя. Тайвань выратавала Украіна. Ну, свет нашмат стаў лепшы. І ўсё гэта дзякуючы вялікай Украіне. Дзве краіны паказалі сябе як вялікія ў чацвёртай сусветнай вайне: вялікая Украіна і вялікая Брытанія. Хвала ім», - заявіў палітолаг.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках