Актывіста з Баранавічаў Мікалая Чарнавуса-малодшага затрымлівалі 10 лукашыстаў у бронекамізэльках
6- 3.02.2023, 10:22
- 7,688
Сілавікі пералезлі цераз плот і гучна стукалі ў вокны.
Учора, 2 лютага, у Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус, паведамляе «Вясна».
Паводле інфармацыі суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй акружылі прыватны дом, а потым пералезлі праз плот і гучна пачалі стукаць у вокны з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спінай.
Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратаколу. Пакуль невядома, у чым яго абвінавачваюць.