Ва Украіне ліквідавалі зэка-«вагнераўца», які забіў сваю маці і сястру
13- 3.02.2023, 10:26
- 9,586
Садыст з Растоўскай вобласці РФ абліў сваіх родных бензінам і падпаліў.
Украінскія ваяры ліквідавалі зэка-«вагнераўца», які забіў уласную маці і сястру.
Як паведамляе OSINT-экспэрт Іраклі Камахідзэ, 32-гадовага найміта ПВК «Вагнер» з Растоўскай вобласці Рамана Лазарчука ліквідавалі яшчэ 17 снежня, але ягонае цела вывезлі толькі нядаўна і пахавалі 1 лютага ў родным горадзе.
Лазарчук быў прысуджаны да 17 гадоў пазбаўлення волі за забойства роднай сястры і маці ўчыненыя ў 2014 годзе. Садыст абліў сваіх родных бензінам і падпаліў.