13 студзеня 2026, aўторак, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўдні Херсонскай вобласці пачалася «вайна» паміж кадыраўцамі і ФСБ Расеі

На поўдні Херсонскай вобласці пачалася «вайна» паміж кадыраўцамі і ФСБ Расеі

Акупанты не могуць падзяліць уладу.

Некаторы час на Херсоншчыне было ўзмацненне кадыраўцаў. Гаўляйтэр Уладзімір Сальда публічна дзякаваў ім за тое, што яны «ўзялі пад кантроль рэгіён».

Вядома, што кадыраўцы займаліся татальным рабаваннем фермераў. Пра гэта «24 каналы» сказаў дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.

Як адзначае Хлань, зараз кадыраўцаў стала менш. Цяпер акупаваную частку Херсоншчыны пад кантроль бяруць прадстаўнікі ФСБ.

«ФСБшнікі па скаргах фермераў пачалі пераследаваць кадыраўцаў. Яны апісваюць усю маёмасць - не толькі фермераў, але і прадпрымальнікаў. Гэты ціск здзяйсняецца пад выглядам прымусовай перарэгістрацыі па расейскім заканадаўстве», - сцвярджае дэпутат Херсонскага аблсавета.

Ёсць нават факты затрымання. У асноўным гэта датычыцца мясцовых калабарантаў, якія супрацоўнічаюць з кадыраўцамі.

«Звычайна навядзенне робяць калабаранты, а тады ўжо прыязджаюць кадыраўцы. Ідэнтыфікаваць іх цяжка, а вось асобы калабарантаў высвятляюць. Менавіта ФСБ затрымліваюць прадстаўнікоў калабаранцкіх структур і ўтрымліваюць пад вартай», - заўважыў Хлань.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках