Жыцці расейскіх «мобікаў» у Падмаскоўі ацанілі ў 10 кілаграм бульбы і морквы
14- 4.02.2023, 12:18
- 5,796
Сем'ям адпраўленых на фронт раздалі «кампенсацыю».
У Расеі пахваліліся небывалым узроўнем падтрымкі сем'яў мабілізаваных, кінутых на вайну супраць Украіны. Іх сем'ям у падмаскоўным Дзмітраве пачалі выдаваць па 10 кг бульбы і морквы.
Пра грандыёзную дапамогу знялі цэлы сюжэт. Яго фрагмент апублікавалі ў Telegram-канале «Крымскі вецер».
«У Падмаскоўі сем'ям мабілізаваных расейцаў раздалі агароднінныя наборы, якія складаюцца з 10 кг бульбы і 10 кг морквы. Сапраўдная падтрымка. Вось што азначае «нафтагазавая звышдзяржава», - каментуюць тое, што адбываецца ў сюжэце аўтары канала.

Як адзначана ў сюжэце, агародніннымі наборамі «ашчаслівяць» 105 сем'яў за тыдзень.
«Хачу падзякаваць нашаму кіраўніку Дзмітраўскай гарадской акругі, вялікі яму нізкі паклон. Я таксама з'яўляюся жонкай мабілізаванага, таксама мужа люблю і чакаю - і спадзяюся, што ўсё будзе добра, Расея пераможа», - заявіла Наталля Мурамцава, супрацоўніца «Цэнтра падтрымкі сваякоў мабілізаваных дзмітраўчан».
З незразумелых прычын, паказаўшы яе імя, аўтары сюжэту чамусьці заблюрылі твар «валанцёркі»-жонкі акупанта, аднак і гэта зрабілі карава.

Характэрна, што ў сюжэце схавалі твары ўсіх сваякоў «герояў». Яны «вельмі ўдзячныя» за «дапамогу і самае галоўнае - увагу», хоць, як адзначае дыктар, які чытае закадравы тэкст, не ведаюць, дзе знаходзяцца іх мужы і сыны і што адбываецца з імі на захопніцкай вайне РФ.
