13 студзеня 2026, aўторак, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маёр УСУ: Крым трапляе ў аператыўнае атачэнне

5
Маёр УСУ: Крым трапляе ў аператыўнае атачэнне

Украіна вызваліць паўвостраў пры адной умове.

Для вызвалення Крыма ад расейскіх акупантаў украінскім вайскоўцам спачатку трэба выйсці да Мелітопаля, далей да Марыупаля і да Азоўскага мора. Такім чынам будзе перарэзаны наземны калідор з РФ да паўвострава праз акупаваныя тэрыторыі Украіны.

Гэта разбурыць шлях забеспячэння расейскай групоўкі ў Крыме па сушы. А далей абаронцы Украіны маглі б разбурыць цалкам Крымскі мост, і тады акупанты на паўвостраве аказаліся б практычна заблакаванымі. Аднак для гэтага ўсяго патрэбная дальнабойная зброя. Пра гэта распавёў ветэран расейска-ўкраінскай вайны, маёр запасу УСУ Аляксей Гетман у інтэрв'ю «Обозревателю».

«Тады Крым апынецца ў аператыўным атачэнні, таму што ў такім выпадку яны змогуць нешта пастаўляць толькі морам, але гэта ўжо істотна не паўплывае на баяздольнасць групоўкі. Тады мы зможам атакаваць вайсковыя базы ў Крыме, між іншым дальнабойнымі ракетамі, і вызваліць украінскі паўвостраў», - адзначае маёр запасу УСУ.

Калі ўкраінскія вайскоўцы вызваляць ад акупантаў Крымскі паўвостраў, гэта стане вельмі моцным палітычным ударам па кіраўніцтве РФ. Кіраўніку Крамля ўжо не ўдасца апраўдацца за такі правал перад сваім насельніцтвам і сваімі вайскоўцамі. Гэта можа прывесці да дэстабілізацыі ўнутры Расеі, пасля чаго Пуцін ужо не зможа ўтрымацца ва ўладзе.

«Тады, думаю, і на полі бою нам будзе значна прасцей вызваліць усю тэрыторыю Украіны да нашых межаў», - кажа маёр.

У той жа час ён выказаў меркаванне, што пасля перамогі над Расеяй у вайне Украіне трэба зрабіць дэмілітарызаваную зону на адлегласці 200-300 кіламетраў ад нашай мяжы. Гэта дапаможа не дапусціць сітуацыі, калі праз паўгода ці год акупанты ачуняюць і зноў пойдуць у наступ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках