30 красавiка 2024, aўторак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве гандлююць маслам, прызнаным у Беларусі небяспечным

9
У Магілёве гандлююць маслам, прызнаным у Беларусі небяспечным

Будзьце асцярожныя.

У Магілёве ў краме «Радыус», якая знаходзіцца на гомельскай шашы, знайшлі сланечнікавы алей «Кубанская марка». Гэты алей дзяржстандарт 30 студзеня забараніў да продажу і ўвозу ў краіну, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДом».

Пасля званка ў дзяржстандарт, там развялі рукамі і спаслаліся на недахоп кантралёраў:

- Па ўсёй краіне ўсяго 250 інспектараў. Як можна ўсё гэта пракантраляваць? Кантралююць, калі знаходзяць забароненую да ўвозу прадукцыю. Калі не выкананыя прадпісанні, ужываюцца штрафныя санкцыі да тых, хто гэтую забарону не выканаў — «адкараскаліся» кантралёры.

Будзьце асцярожныя ў крамах і правярайце, што купляеце - асабліва, калі гэта расейская прадукцыя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках