21 снежня 2024, Субота, 19:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўхвалілі продаж Польшчы HIMARS і боепрыпасаў да іх

1
ЗША ўхвалілі продаж Польшчы HIMARS і боепрыпасаў да іх

Кошт кантракта складае $10 мільярдаў.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША зацвердзіў магчымы вайсковы продаж Польшчы пускавых установак HIMARS і спадарожнага абсталявання.

Пра гэта гаворыцца ў заяве Агенцтва аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі міністэрства абароны ЗША. Польшча папрасіла пра закупку 18 пускавых установак HIMARS, 45 ракет вайсковай тактычнай ракетнай сістэмы (ATACMS) і ракеты сістэмы кіраванага залпавага агню (GMLRS). Агульны меркаваны кошт складае 10 мільярдаў даляраў.

Адзначаецца, што ўгода падтрымае мэты знешняй палітыкі і нацыянальнай бяспекі Злучаных Штатаў шляхам падвышэння бяспекі супольніка з NАТО.

«Польшча мае намер выкарыстоўваць гэтыя абаронныя вырабы і паслугі для мадэрнізацыі сваіх узброеных сіл і пашырэння сваіх магчымасцяў для ўмацавання абароны сваёй краіны і стрымлівання рэгіянальных пагроз. Польшчы не складана ўкараніць гэтую тэхніку ў свае ўзброеныя сілы», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках