Футбаліст каманды Украіны адным ударам адправіў у накаўт расейскага правакатара ў Турцыі
7- 8.02.2023, 9:40
- 23,904
Інцыдэнт здарыўся ў гатэлі.
Форвард украінскай каманды і данецкага футбольнага клуба «Шахцёр» Данііл Сікан на зборах у Турцыі правучыў расейца за правакацыю.
Пра гэта паведамляе выданне «Взбірна» са спасылкай на крыніцу.
Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, інцыдэнт узнік у гатэлі ў Турцыі, дзе ў «Шахцёра» запланаваны трэніровачны сход.
У тым жа атэлі пасяліліся некалькі грамадзян Расеі. Аднойчы яны пад чаркай, убачыўшы Сікана ў футбольнай форме «гарнякоў», пачалі яго правакаваць. Яны выкрыквалі «Слава Расеі».
У сваю чаргу Сікан, без роздуму, адным ударам у твар адправіў у беспрытомны стан правакатара. Апошняга шпіталізавалі з чэрапна-мазгавой траўмай.
Вядома, што расеец прыйшоў у сябе, аднак не змог пазнаць крыўдзіцеля.