27 лiпеня 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ліквідавалі расейскага маёра-выхваляку, які называў сябе Аляксандрам Неўскім

14
УСУ ліквідавалі расейскага маёра-выхваляку, які называў сябе Аляксандрам Неўскім

Акупант служыў у «элітнай» Таманскай дывізіі.

УСУ ліквідавалі расейскага маёра-акупанта, які ў сацсетках выкарыстоўваў псеўданім «Аляксандр Неўскі».

Камандзір гаўбічнага самаходнага артылерыйскага дывізіёна 2-й гвардзейскай Таманскай мотастралковай дывізіі, ураджэнец Мелеўзаўскага раёна Башкірыі - 33-гадовы маёр Аляксандр Шаўцоў ваяваў ва Украіне з 24 лютага, паведаміў OSINT-экспэрт і даследчык Іраклій Камахідзэ.

«Аляксандр Шаўцоў вучыўся ў Каломенскай артылерыйскай вучэльні, далей у Казанскай вышэйшай артылерыйскай каманднай вучэльні, якую скончыў з адзнакай у 2011 годзе. Служыў у 2-й Таманскай МСД. У «сва» браў удзел з 24 лютага 2022 года. Развітанне з маёрам было прызначанае на 7 лютага, аднак у новых паведамленнях гаворыцца пра перанос пахавання на 8 лютага (чарговая хіба Пошты Расеі», - распавёў Камахідзэ.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках