Артылерыя УСУ распляжыла калону расейцаў пад Вуглядарам
5- 8.02.2023, 13:25
- 14,536

Пад шквальным агнём тэхніка акупантаў разлятаецца ў розныя бакі.
Расейскія вайскоўцы рухаліся на бронетэхніцы пад Вуглядарам, аднак патрапілі пад шквальны ўдар артылерыі УСУ.
З'явілася відэа з наступствамі разгрому расейскіх бранятанкавых злучэнняў пад Вуглядарам, якія спрабавалі штурмаваць горад цягам некалькіх апошніх дзён.
Расейцы спрабуюць атакаваць населены пункт, аднак артылерыя УСУ адстрэльвае і пляжыць акупантаў з дыстанцыі на подступах, не даючы ім магчымасці падабрацца да сваіх пазіцый.
Відэа на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Twitter апублікаваў OSINT-даследчык і афіцэр УСУ, які піша ў Сетку пад нікам Tatarigami_UA.
На апублікаваных кадрах бачныя некалькі дзясяткаў расейскіх вайскоўцаў, якія рухаліся на бронетэхніцы па адной з дарог уздоўж лесапасадкі.
Артылерыя УСУ патрапіла ў эпіцэнтр збою акупантаў.
One of the columns destroyed near Vuhledar on the 6th: there were several columns that tried to push through with the same results.There is also a longer video, which hopefully will be also published soon. pic.twitter.com/NtseDobd5t
— Tatarigami_UA (@Tatarigami_UA) February 8, 2023
«Адна з калон знішчаная пад Вуглядарам 6 лютага: было некалькі калон, якія спрабавалі прарвацца з тым жа вынікам. Ёсць і даўжэйшае відэа, якое, спадзяюся, таксама неўзабаве апублікуюць», - адзначыў афіцэр УСУ.
У каментары вялікіх стратаў расейскіх вайскоўцаў у тэхніцы і жывой сіле ўкраінскі вайсковец адзначыў, што камандаванне УС РФ пасылае акупантаў на забой, не маючы ні тактыкі, ні стратэгіі.
«У мяне такое ўражанне, што іх камандаванне проста ткне пальцам у мапу і скажа, што гэтае месца трэба заняць. Афіцэры і салдаты проста падпарадкоўваюцца. Як толькі ў іх сканчаюцца жывыя ці ахвочыя ваяваць, яны прыводзяць новыя сілы, якія ірвуцца ў бой. Прамыць і паўтарыць», - адзначыў афіцэр УСУ.
Напярэдадні акупанты распачалі новую спробу штурму Вуглядара, якая скончылася разгромам калоны на падыходзе да горада.
Як паведамляў сайт Charter97.org, на днях УСУ разбілі пад Вуглядарам чатыры танкавыя калоны войскаў РФ.