22 снежня 2024, Нядзеля, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Толькі крэціны так атакуюць»: Гіркін зладзіў істэрыку праз страты войска РФ пад Вуглядарам

13
«Толькі крэціны так атакуюць»: Гіркін зладзіў істэрыку праз страты войска РФ пад Вуглядарам

Камандаванне кінула расейцаў на новы штурм без уліку папярэдніх памылак.

Расейскае войска пайшло на новы штурм Вуглядара, які скончыўся разгромам і вялікімі стратамі для падраздзяленняў УС РФ, якія ўдзельнічалі ў ім.

Пра гэта паведаміў былы палявы камандзір «ДНР» і экс-афіцэр расейскіх спецслужбаў Ігар Стралкоў-Гіркін.

У сваім Telegram-канале ён прааналізаваў сітуацыю на фронце, адзначыўшы цяжкую для расейцаў сітуацыю пад Вуглядарам. Менавіта гэты населены пункт расейскае войска спрабуе штурмаваць цягам некалькіх апошніх тыдняў, аднак нясе найцяжэйшыя страты ў жывой сіле і тэхніцы.

Гіркін падкрэсліў, што, паводле інфармацыі, якая паступае ад яго крыніц, камандаванне кінула расейцаў на новы штурм, які скончыўся вялікімі стратамі.

Ён адзначыў, што цяжкія страты УС РФ пад Вуглядарам з'яўляюцца следствам таго, што ў расейскім камандаванні сядзяць «крэціны», якія цягам некалькіх апошніх месяцаў спрабуюць арганізоўваць лабавыя штурмы добра ўмацаваных пазіцый УСУ.

«На падставе аналізу няпоўнай інфармацыі, якая паступае, чарговы штурм Вуглядара адбіты з вялікімі стратамі для падраздзяленняў УС РФ, якія ўдзельнічалі ў ім», - піша ён.

Раней у Сетцы з'явілася відэа з наступствамі разгрому расейскіх бранятанкавых злучэнняў пад Вуглядарам.

Як паведамляў сайт Charter97.org, на днях УСУ разбілі пад Вуглядарам чатыры танкавыя калоны войскаў РФ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках