26 снежня 2024, Чацвер, 16:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі расейскія агуркі прадаюць амаль удвая даражэй за экзатычныя ананасы

12
У Беларусі расейскія агуркі прадаюць амаль удвая даражэй за экзатычныя ананасы

Кошты агародніны і садавіны ў краме шакавалі беларуску.

Жыхарка Баранавічаў Алена адправілася на днях на закупы ў адну з харчовых крамаў і вельмі здзівілася коштам несезоннай гародніны. Настолькі, што сфатаграфавала цэннікі і даслала іх у рэдакцыю партала Intex-press.

Кілаграм агуркоў з суседняй Расеі прадаваўся ў краме па 15,99 рубля за кілаграм, у той час як экзатычны фрукт ананас, прывезены з Коста-Рыкі (а гэта больш за 10 тысяч км ад Беларусі), каштаваў 8,04 рубля за кіло, манга з Бразіліі - 11,6 рубля за кілаграм.

«Агуркі па 16 рублёў, шчыра кажучы, убачыла ўпершыню. Адразу ўзнікла пытанне: «А як жа рэгуляванне росту коштаў? І дзе беларускія агуркі, дзе «імпартазамяшчэнне»», - адзначыла гараджанка.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках