4 траўня 2024, Субота, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Выразалі нырку, а праз месяц ужо назад»

1
«Выразалі нырку, а праз месяц ужо назад»
ФОТА: REUTERS

Расея кідае ў бой жаўнераў з калецтвамі.

У РФ прыцягваюць да вайны супраць Украіны нават цяжкапараненых акупантаў. Галоўная ўправа выведкі Мінабароны Украіны (ГУР МА) перахапіла тэлефонную размову расейскага акупанта.

Ён распавёў, як яго калегу кінулі на фронт пасля выдалення ныркі. Дэфіцыт жывой сілы ў акупацыйным войску РФ настолькі вялікі, што акупантам даводзіцца прыцягваць да агрэсіі нават салдат з інваліднасцю.

Такі выпадак якраз абмяркоўваў расейскі вайсковец у перахопе. «Знаёмы таварыш. Е*нула яму, карацей. Яго недзе на полі бою падбіла, нырку выразалі. Адпусцілі дадому адляжацца, і ўсё. Ну як дадому… дома пасядзеў месяц-два, зноў забралі з адной ныркай», - распавёў расейскі салдат.

Ён удакладніў, што цяжкае раненне яго таварыша са службы не было задакументаванае, бо медыцынская сістэма ў РФ і на акупаваных тэрыторыях не дае рады плыні пацыентаў з фронту, там робіцца хаос.

«Ныркі ў яго няма, у паперах гэта нідзе не праходзіць… Ён дэ*іл. Пакуль дома сядзеў... Хто рабіў аперацыю, увогуле невядома. Выразалі нырку ў Ясінаватай», - гаворыцца ў перахопе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках