4 траўня 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы УСУ паказалі, як спынілі калоны бронемашын РФ пад Вуглядарам

3
Байцы УСУ паказалі, як спынілі калоны бронемашын РФ пад Вуглядарам

Расейская тэхніка рухалася шчыльнай групай, таму стала лёгкай здабычай для ўкраінскіх вайскоўцаў.

У сеціве з'явілася відэа чарговага няўдалага штурму Вуглядара войскам РФ.

Інфармацыя апублікаваная ў Telegram-канале «Supernova+ Вайна з Расеяй».

Відэа зробленае з дапамогай дрона УСУ, які фіксуе адпрацоўку артылерыі па калоне вайсковай тэхнікі войска РФ.

Першыя кадры запісу паказваюць калону расейскіх бронемашын, якія праціскаюцца разбітай дарогай сярод палёў і снягоў. Калі прыгледзецца, можна налічыць блізу 5 аўто.

Праз імгненне бронемашыны спыняюцца і з іх выскокваюць штурмавыя групы: спрабуюць ірвануць наперад у кірунку пазіцый УСУ пад Вуглядарам.

Артылерысты не чакалі доўга: праз імгненне прыляцеў набой. Успыхвае крайняя левая бронемашына, паднімаецца слуп дыму.

Голас за кадрам расказвае пра атаку войска РФ. Высвятляецца, зараз гледачы бачаць другую штурмавую калону. Перад гэтым была яшчэ адная, яе спынілі, але расейцы, здаецца, надумалі паспрабаваць яшчэ.

«Сказалі - [было] слаба. Яшчэ адна [калона] з'ехала - і тады яшчэ тры адзінкі [тэхнікі] страцілі», - тлумачыць баец.

Запіс дастаткова расплывісты, таму не зразумела, якія менавіта бронемашыны страціла войска РФ. Можна меркаваць, што гэта былі БМП-2 коштам па 2 млн дал./адз. - іх Расея мае больш за ўсё. Такім чынам, чарговая спроба штурмаваць пазіцыі УСУ каля Вуглядара каштавала насельніцтву РФ каля 10 млн даляраў.

На карце баявых дзеянняў DeepState можна заўважыць, што на працягу апошніх дзён расейцы ўжо не так актыўна спрабуюць атакаваць Вуглядар: пасля актывізацыі ў сярэдзіне студзеня штурмы саслаблі.

Пра гэта жа кажуць і апошнія справаздачы ўкраінскага камандавання: войска РФ праводзіць некалькі адначасовых штурмаў каля Крамянной, вакол Бахмута, побач з Данецкам. Між тым каля Вуглядара была адзінкавая актыўнасць у кірунку населенага пункта Богаяўленка.

Адлегласць ад Багаяўленкі да Вуглядара і часова акупаванай Паўлаўкі - блізу 9 км.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках