4 траўня 2024, Субота, 5:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японская выведка: Ва Украіне загінулі больш за 20 расейскіх генералаў

7
Японская выведка: Ва Украіне загінулі больш за 20 расейскіх генералаў

Гэта аслабляе баявы дух салдат.

Больш за 20 расейскіх генералаў, магчыма, загінулі на вайне, якую Расея развязала супраць Украіны. Гэта негатыўна адбіваецца на войсках акупантаў.

Пра гэта паведамляе Nikkei.

Выданне спасылаецца на звесткі выведкі Японіі, атрыманыя ў супрацоўніцтве з ЗША і краінамі Еўропы. Паводле папярэдняй інфармацыі, на вайне загінулі больш за два дзясяткі генералаў расейскага войска.

Японскі генерал у адстаўцы, былы начальнік штаба Наземных сіл Кіефумі Івата мяркуе, што гэтая лічба «надзвычай вялікая». Паводле ягоных слоў, гібель генералаў аслабляе баявы дух салдат.

Японская выведка мяркуе, што ўкраінскія войскі маглі выкарыстоўваць сігналы мабільных тэлефонаў, каб выявіць расейскае камандаванне.

З іншай версіі, украінскія партызаны на акупаваных тэрыторыях дапамагаюць УСУ выяўляць расейскіх камандзіраў.

Варта адзначыць, што летась у жніўні брытанская выведка паведамляла аб 10 расейскіх генералах, якія загінулі ва Украіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках