4 траўня 2024, Субота, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тысячы адзінак тэхнікі і дрэнна навучаныя жаўнеры: як РФ пачынае новы наступ

18
Тысячы адзінак тэхнікі і дрэнна навучаныя жаўнеры: як РФ пачынае новы наступ

На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 300 тысяч расейскіх вайскоўцаў.

Расея рыхтуецца да новага наступу на Украіну - яна сабрала для гэтага блізу 1 800 танкаў, амаль чатыры тысячы бронемашын і 2 700 артылерыйскіх сістэм. Новае ўварванне можа адбыцца цягам 10 дзён.

Пра гэта на ўмовах ананімнасці расказаў адзін з украінскіх чыноўнікаў, піша Foreign Policy.

Таксама акупанты маюць у сваім распараджэнні 810 савецкіх рэактыўных сістэм залпавага агню, такіх як «Град» і «Смерч», 400 знішчальнікаў і 300 гелікаптэраў, гатовых да новай хвалі нападаў.

На сённяшні дзень на тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 300 тысяч расейскіх вайскоўцаў, што нашмат больш, чым у пачатку поўнамаштабнага ўварвання. Яны сканцэнтраваны на ўсходзе краіны.

У той жа час паводле ацэнак Пентагона, распавёў суразмоўца выдання з ЗША, расейскія войскі, якія ўжо былі кінутыя на поле бою, «дрэнна абсталяваныя і дрэнна навучаныя».

Адзначаецца, што няма ніякіх прыкмет таго, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін адмовіўся ад планаў захопу Украіны, аднак аналітыкі і ўкраінскія афіцыйныя асобы чакаюць, што магчымы наступ будзе засяроджаны на ўсходзе краіны - у Данецкай і Луганскай абласцях. Акупанты імкнуцца выйсці на адміністрацыйныя межы гэтых рэгіёнаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках