4 траўня 2024, Субота, 2:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры Менска на месцы былой лечкамісіі ідзе таемная будоўля

26
У цэнтры Менска на месцы былой лечкамісіі ідзе таемная будоўля

Будаўнікоў прымусілі падпісаць дамову аб невыдаванні.

Некаторыя менчукі звярнулі ўвагу на тое, што на тэрыторыі былой лечкамісіі на вуліцы Энгельса актывізаваліся «таемныя» працы, піша партал Tochka.by.

За высокім парканам працуе тэхніка і будаўнікі. Па перыметры ўсталявалі відэакамеры, фантан захутаны будаўнічымі насціламі, «другое нараджэнне» чакае і ратонду.

Відаць, што ўсярэдзіне будынкаў таксама ідуць рамонтныя працы. А пашпарта аб'екта нідзе няма.

Будаўнікі, якія ходзяць па тэрыторыі загадкавага аб'екта, не сталі нічога каментаваць карэспандэнту партала Tochka.by, спаслаўшыся на «падпіску» (аб неразгалошванні – заўв. рэд.).

«Усе пытанні ў Кіраўніка справамі (прэзідэнта - рэд.)», - сказалі работнікі.

Мяркуючы з размаху апгрэйду і выгадным месцазнаходжанні аб'екта, у абноўленым будынку будзе нейкая ўрадавая ўстанова.

Амаль насупраць Савет Рэспублікі, за два крокі размешчаная Адміністрацыя прэзідэнта і Канстытуцыйны суд.

Дом Мазурава

Будынак па вуліцы Энгельса вядомы ў народзе як лечкамісія, у якой яшчэ з савецкіх часоў папраўлялі сваё здароўе высокапастаўленыя беларускія чыноўнікі, у тым ліку і першыя асобы.

А яшчэ менскія старажылы, якія жылі ў цэнтры горада ў пасляваенны час, казалі аб тым, што першапачаткова аб'ект узводзіў для сябе Кірыл Мазураў, дзяржаўны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ у 1956 - 1965 гадах.

Але не склалася. Нібыта з Масквы патэлефанавалі і зрабілі Мазураву заўвагу, што ён чалавек партыйны і не можа жыць у палацы, калі краіна яшчэ не ачуняла пасля вайны.

Таму адразу за «палацам» пабудавалі панэльны чатырохпавярховік, які празвалі «партыйным домам». Там жылі амаль усе першыя беларускія сакратары, у тым ліку і Мазураў.

Палац дзяцей і моладзі і лечкамісія

Рэзідэнцыю першага сакратара ЦК КП Беларусі, якая не адбылася, аддалі пад Палац дзяцей і моладзі. Але шумнае суседства высокаму начальству не надта падабалася.

Таму праз некалькі гадоў пастанавілі ўзвесці новы аб'ект для заняткаў і творчасці моладзі, а добры будынак у цэнтры горада перадаць пад урадавую лякарню.

Праз некалькі гадоў пасля распаду Савецкага Саюза лечкамісія атрымала новую назву - Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр пры Кіраўніцтве справамі прэзідэнта.

У 2018 годзе прэзідэнцкая клініка пераехала ў новы будынак за 100 мільёнаў еўраў, размешчаны ў пасёлку Ждановічы.

Маёмасць «лечкамісіі» перадалі ў камунальную ўласнасць Менску. Некалькі карпусоў у раёне вуліцы Чырвонаармейскай, Энгельса і Ульянаўскай адвялі 2-й гарадской лякарні, якая размешчаная побач.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках