3 траўня 2024, Пятніца, 23:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусам з вышэйшай адукацыяй прапануюць працаваць за мінімалку

7
Беларусам з вышэйшай адукацыяй прапануюць працаваць за мінімалку

Спіс вакансій.

Журналісты газеты «Ганцевичский час» знайшлі вакансіі ў Берасцейскай вобласці, дзе працадаўцы прапануюць спецыялістам з вышэйшай адукацыяй мінімальны заробак, устаноўлены ў краіне.

Юрысконсульты, лекары, педагогі, інжынеры - запатрабаваныя спецыялісты. Пра гэта кажа колькасць вакансій на сайце дзяржаўнай службы занятасці, дзе прапаноў ад наймальнікаў не так ужо і мала - там размешчаныя 103 аб'явы. Прычым самая позняя апублікаваная больш за месяц таму - 28 снежня мінулага года.

Дзіўнае іншае - спецыялістам Берасцейскай вобласці з дыпломамі аб вышэйшай адукацыі працадаўцы прапануюць мінімальны заробак, зацверджаны па краіне - сёння гэта 554 рублі.

Наймальнікі, прапаноўваючы невысокі заробак, у асноўным не выстаўляюць асаблівых патрабаванняў да спецыялістаў. Толькі ў некаторых выпадках патрэбныя спецыяльныя навыкі, неабходныя ў рабоце канкрэтнага спецыяліста (напрыклад, лекар неанатолаг, або лекар-эпідэміёлаг, або веданне цепла-, водазабеспячэння, сістэм вентыляцыі і кандыцыянавання і іншае).

У Берасцейскім абласным банку вакансій знайшлі свежыя прапановы ад наймальнікаў, якія з'явіліся ў пачатку гэтага тыдня - іх 22.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках