3 траўня 2024, Пятніца, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты ўзмацнілі атакі ля Крамянной

3
Акупанты ўзмацнілі атакі ля Крамянной

Спрабуюць прарваць абарону УСУ.

Расейскія захопнікі з усіх сіл спрабуюць прарваць абарону ўкраінскіх абаронцаў у Луганскай вобласці. Каля Крамянной акупанты павялічылі інтэнсіўнасць абстрэлаў пазіцый УСУ. Пра гэта паведаміў кіраўнік Луганскай АВА Сяргей Гайдай.

«Істотна павялічылася колькасць нападаў і абстрэлаў у апошні час. Менавіта на Крамянскім кірунку яны спрабуюць развіваць поспех, праціскаць абарону нашых абаронцаў. Але на сёння яны тамака істотнага поспеху не маюць. Сілы абароны ўтрымліваюць свае пазіцыі», - сказаў Сяргей Гайдай.

Кіраўнік АВА адзначыў, што расейцы і далей працягваюць знішчаць сяло за сялом у Луганскай вобласці.

Раней паведамлялася, што Расея падрыхтавала для маштабнага наступу 1800 танкаў, 3950 бронемашын, 2700 артылерыйскіх сістэм, 810 РСЗА савецкіх часоў, такіх як «Град» і «Смерч», 400 знішчальнікаў і 300 верталётаў. Аб гэтым піша выданне Foreign Policy.

Украінскія ўлады заяўляюць, што на гэты момант няма пагрозы паўтарэння шырокамаштабнага расейскага наступу, аднак такія рызыкі існуюць на Усходнім і Паўднёвым накірунках.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках