4 траўня 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Бахмутам ліквідавалі настаўніка матэматыкі з батальёна «Ахмат»

Пад Бахмутам ліквідавалі настаўніка матэматыкі з батальёна «Ахмат»

Акупант з Ленінградскай вобласці марыў служыць з кадыраўцамі.

Абаронцы Украіны пад Бахмутам ліквідавалі 51-гадовага настаўніка матэматыкі з Ленінградскай вобласці, які ў лістападзе 2022 добраахвотна адправіўся на вайну. Андрэй Пігараў ваяваў у складзе батальёна «Ахмат» кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.

Пра гібель акупанта распавёў «Обозреватель» са спасылкай на расейскія СМІ. Адзначаецца, што Пігараў з сям'ёй жыў у Санкт-Пецярбургу, працаваў эканамістам і бухгалтарам. Аднак у 2016 годзе пастанавіў перасяліцца ў вёску.

Там ён уладкаваўся на працу ў школу настаўнікам матэматыкі і фізікі ў 5-9 класах. А яго жонка стала настаўніцай гісторыі і грамадазнаўства.

У пачатку лістапада Пігараў прыйшоў да дырэктара школы і заявіў, што звальняецца, каб пайсці добраахвотнікам на вайну супраць Украіны.

«Там жа хлапчукі маладыя ваююць. А я што, не змагу?», - цытуе Пігарава дырэктар навучальнай установы.

Неўзабаве расеец развітаўся з сям'ёй і з'ехаў у вайсковы камісарыят у Грозны, каб патрапіць у батальён «Ахмат». У выніку Пігараў быў ліквідаваны ўкраінскімі ваярамі 17 студзеня.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках