4 траўня 2024, Субота, 3:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Лукашэнку чакае трыбунал

8
Палкоўнік УСУ: Лукашэнку чакае трыбунал

Беларускі дыктатар - гэта Пушылін з вусамі і бульбай у кішэні.

Палкоўнік УСУ, вайсковы аналітык Раман Світан у інтэрв'ю «Лампе» заявіў, што Лукашэнку чакае трыбунал.

«Лукашэнка - гэта кіраўнік акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Беларусі. Гэта як Пушылін (Дзяніс Пушылін — верхавод тэрарыстаў «ДНР») на Данбасе, толькі з вусамі і бульбай у кішэні. Стаўленне ва ўкраінцаў, у тым ліку і ў вярхоўнага галоўнакамандуючага будзе прыкладна такое ж як і да Пушыліна, які зрабіў акупацыйны рэжым у Данецкай вобласці, таму ніхто ва Украіне ціснуць руку Лукашэнку не будзе», - распавёў палкоўнік УСУ.

«Калі Расейская Федэрацыя распадзецца, у Лукашэнкі не стане гэтай апоры і рэжым будзе адразу знішчаны. Бо гэты рэжым - гэта злепак «ДНР» з інфільтрацыяй расейскіх кіраўнікоў у сілавыя структуры. Як толькі гэта адсякаецца, рэжым проста падае. А ўжо беларусы самі будуць дэмакратычным шляхам абіраць урад, і ён будзе лаяльна ставіцца да тых беларусаў, якія ваявалі супраць Расеі ў шэрагах УСУ», - мяркуе Світан.

Раман Світан упэўнены, што Лукашэнка будзе пад трыбуналам.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках