3 траўня 2024, Пятніца, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва будзе байкатаваць Алімпіяду, калі ў ёй возьмуць удзел спартоўцы з Беларусі і РФ

6
Літва будзе байкатаваць Алімпіяду, калі ў ёй возьмуць удзел спартоўцы з Беларусі і РФ

Міністры паўночных і балтыйскіх краін прытрымліваюцца дакладнай пазіцыі.

Міністр адукацыі, навукі і спорту Літвы Юргіта Шугждзінене ў чацвер на сваёй старонцы ў Facebook паведаміла, што пазіцыя міністраў спорту Паўночных і Балтыйскіх краін наконт удзелу расейцаў і беларусаў у Алімпійскіх гульнях адзіная - не дапускаць удзелу спартоўцаў агрэсараў у Алімпіядзе і Беларусь не спыняць сваю агрэсію супраць Украіны. Са слоў міністра, байкот Алімпійскіх гульняў - гэта апошні магчымы захад, які, імаверна, давядзецца прыняць, піша delfi.lt.

«Апошнім часам мне ўвесь час задаюць пытанне аб магчымым байкоце Алімпійскіх гульняў. Байкот Алімпіяды - гэта апошні магчымы захад, які, імаверна, давядзецца прыняць. Цяпер мы павінны зрабіць усё, каб расейскія і беларускія спартоўцы не ўдзельнічалі ў Алімпіядзе, а ў ёй удзельнічалі нашы і ўкраінскія спартоўцы. Мы надаём гэтаму шмат часу і сіл», - напісала Ю. Шугждзінене на сваёй старонцы ў Facebook.

У аўторак на супольным пасяджэнні міністраў Паўночных і Балтыйскіх краін, якія адказваюць за спорт, абмеркаваныя пазіцыі краін наконт пастановы Міжнароднага алімпійскага камітэта аб допуску расейскіх і беларускіх спартоўцаў да ўдзелу ў алімпійскіх спаборніцтвах пад нейтральным флагам, паведаміла міністр.

«Я рада, бо нашая пазіцыя адзіная - не дапусціць удзелу спартоўцаў агрэсараў у Алімпіядзе датуль, пакуль Расея і Беларусь не спыняць сваю агрэсію супраць Украіны. У пятніцу чакаецца абмеркаванне з іншымі краінамі ЕЗ і свету», - падкрэсліла ў сваім допісе Ю. Шугждзінене.

«З самага пачатку вайны Расеі ва Украіне мая пазіцыя і пазіцыя міністэрства былі дакладнымі - спыніць усякія сувязі з расейскім і беларускім спортам. Такую ж пазіцыю выказала Міністэрства замежных спраў», - піша міністр. Яна сказала, што ўдзячная літоўскім спартовым федэрацыям і спартоўцам, якія прытрымліваюцца дакладнай каштоўнаснай пазіцыі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках