4 траўня 2024, Субота, 0:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пуцініста Кіркорава заканчваюцца грошы

33
У пуцініста Кіркорава заканчваюцца грошы
Філіп Кіркораў

Артыст не можа плаціць за свой пентхаус у Маскве.

Расейскі скандальны спявак Філіп Кіркораў не спраўляецца з аплатай падаткаў.

Адвакат артыста расказаў пра схему, якую «выкручвае» Кіркораў, каб знізіць падатак на кватэру, піша «Главред».

Так, пуцініст Кіркораў спрабуе падзяліць свой двухпавярховы пентхаус на Арбаце ў Маскве на дзве асобныя кватэры. Такім чынам ён спрабуе зменшыць іх кошт і знізіць падатак на нерухомасць з шасці мільёнаў рублёў да двух мільёнаў.

Паведамляецца таксама, што ў спевака адбылася першая размова ў судзе, дзе ён даў сваю экспертызу.

«Мы прынеслі сваю экспертызу. Суд павінен пастанавіць, ці прыме ён нашу выснову, ці будзе прызначаць сваю экспертызу. Калі суд прыме нашу выснову, то ўсё скончыцца. А калі суд прызначыць сваю экспертызу, гэта яшчэ прадоўжыцца», – заявіў ягоны адвакат.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках