4 траўня 2024, Субота, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай заблакаваў найбуйнейшую сетку расейскай дзяржпрапаганды

5
Кітай заблакаваў найбуйнейшую сетку расейскай дзяржпрапаганды

Больш за 1,7 тысячы старонак распаўсюджвалі антыўкраінскую прапаганду і пры гэтым маскаваліся пад еўрапейскія.

Кітайская сацсетка Tiktok ідэнтыфікавала і заблакавала сетку старонак, якія распаўсюджвалі расейскую прапаганду і дэзынфармацыю пра вайну ва Украіне, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву кампаніі.

Сетка аперавала з Расеі і была нацэленая пераважна на еўрапейскіх карыстальнікаў – у Нямеччыне, Італіі і Вялікай Брытаніі. Больш за 1,7 тысячы старонак распаўсюджвалі антыўкраінскую прапаганду і пры гэтым маскаваліся пад еўрапейскія.

З ліпеня да верасня 2022 года яны здолелі прывабіць 133,5 тысячы падпісчыкаў. Дакладна вызначыць сувязь старонак з расейскім урадам не атрымалася, гаворыцца ў дакладзе Tiktok, падрыхтаваным у рамках праграмы ЕЗ у барацьбе з дэзынфармацыяй.

Кампанія падкрэслівае ў дакуменце, што фэйкавыя карыстальнікі расейскай прапагандысцкай сеткі выкарыстоўвалі сінтэз гаворкі, каб «гаварыць» на мовах сваіх мэтавых аўдыторый.

«Мы будзем бачыць усё больш і больш падобных кампаній, асабліва з улікам развіцця штучнага інтэлекту», – кажа Кэці Карбат, галоўная выканальная дырэктарка Anchor Change і экс-дырэктарка Facebook у публічнай палітыцы.

З тым, як прагрэсуюць тэхналогіі, выяўляць такія кампаніі становіцца ўсё больш складана, а прапаганда, якую яны распаўсюджваюць, выглядае ўсё больш праўдападобнай для аўдыторыі, на якую яна накіраваная, кажа Карбат.

6 сакавіка TikTok паведаміў пра прыпыненне працы ў Расеі – для карыстальнікаў з РФ была закрытая магчымасць глядзець, весці прамыя трансляцыі і загружаць новы кантэнт.

У TikTok пастанову патлумачылі законамі аб «фэйках» і «дыскрэдытацыі» Узброеных сілаў, за парушэнне якіх прадугледжаныя штрафы да 1,5 млн рублёў і турэмныя тэрміны да 15 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках