4 траўня 2024, Субота, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ГУР: Ва Украіне ваюе больш за 300 тысячаў расейцаў

12
ГУР: Ва Украіне ваюе больш за 300 тысячаў расейцаў

Мабілізаваныя расейцы ўяўляюць небяспеку, нягледзячы на дрэнную падрыхтоўку.

На тэрыторыі Украіны ваюе больш за 300 000 акупантаў, а мабілізаваныя расейцы ўяўляюць небяспеку, нягледзячы на нізкую падрыхтоўку. Пра гэта ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону паведаміў прадстаўнік Галоўнай управы разведкі Мінабароны Андрэй Юсаў, паведамляе liga.net.

Паводле ягоных словаў, у Расеі прадаўжаецца мабілізацыя, нягледзячы на заяву прапаганды Крамля пра яе спыненне, паколькі ўказ аб мабілізацыі не быў скасаваны.

Ён адзначыў, што больш за 300 000 захопнікаў сёння знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, частка праходзіць падрыхтоўку і навучанне, іх становіцца больш.

Юсаў заявіў, што найлепшыя падрыхтаваныя падраздзяленні войска РФ Узброеныя сілы Украіны ўжо знішчылі, аднак нават дрэнна падрыхтаваныя войскі акупантаў уяўляюць сур'ёзную небяспеку.

«Целамі мабілізаваных будуць закідваць украінскую зямлю, а сілы абароны будуць іх знішчаць», – рэзюмаваў ён.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках