21 верасня 2024, Субота, 4:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску на Зыбіцкай пабіліся два хлопцы

15
У Менску на Зыбіцкай пабіліся два хлопцы

У выніку адзін у шпіталі, другі пад следствам.

На Зыбіцкай двое п'яных мянчукоў надумалі высветліць, хто мацнейшы, і пабіліся. Падрабязнасці інцыдэнту паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Са звестак ведамства, у Цэнтральнае РУУС Менска паступіла паведамленне, што каля аднаго з клубаў, які знаходзіцца на Зыбіцкай, здарылася бойка. Супрацоўнікі міліцыі, якія прыехалі на месца, устанавілі, што двое маладых людзей выпілі, выйшлі на двор і дзеля забавы надумалі высветліць, хто з іх мацнейшы.

Пасля аднаго з удараў паміж імі пачалася жорсткая бойка, у выніку адзін з хлопцаў быў дастаўлены ў шпіталь. Што да другога, то яго затрымалі. Супрацоўнікам міліцыі 18-гадовы жыхар Менска свае паводзіны патлумачыў станам ап'янення, а таксама ўспышкай гневу ад раптоўнага болю. Следчыя распачалі крымінальную справу за прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках