3 траўня 2024, Пятніца, 19:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ анансаваў новыя санкцыі супраць расейскіх дзяржаўных прапагандыстаў і вайскоўцаў

4
ЕЗ анансаваў новыя санкцыі супраць расейскіх дзяржаўных прапагандыстаў і вайскоўцаў

Таксама новыя санкцыі прадугледжваюць блакаванне экспарту на 10 млрд еўраў.

Дзясяты пакет санкцый Еўразвязу супраць Расеі закране палітычных дзеячаў, вайскоўцаў і супрацоўнікаў дзяржаўных мэдый, a target="_blank" href=https://twitter.com/i/broadcasts/1lPKqBRjNAwGb>заявіла старшыня Еўракамісіі Урзула фон дэр Ляен на супольнай прэсавай канферэнцыі.

Яна адзначыла, што апошняе будзе зроблена на просьбу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. "Мы нацэлімся на пуцінскіх прапагандыстаў, бо іхняя хлусня атручвае грамадскую прастору ў Расеі і за мяжой", – заявіла фон дэр Ляен.

Таксама новы этап санкцый прадугледжвае блакаванне экспарту на 10 млрд еўраў. Кіраўніца Еўракамісіі адзначыла, што будучыя абмежаванні "яшчэ больш знясіляць вайсковую машыну Расеі" і "расхістаюць падваліны яе эканомікі".

Раней фон дэр Ляен казала, што дзясяты пакет "заштукуе ўсе шчыліны" для абыходу ўжо існых захадаў і прадугледжвае пакаранні для тых, хто робіць такія спробы. Таксама паведамлялася аб павелічэнні абмежаванняў у дачыненні да вырабу беспілотнікаў і тавараў падвойнага прызначэння, якія выкарыстоўвае вайскова-прамысловы комплекс Расеі. ЕЗ мерыцца прыняць новыя санкцыі да гадавіны пачатку вайны ва Украіне - 24 лютага.

Узмацненне абмежавальных захадаў да гэтай даты анансаваў і канцлер Нямеччыны Олаф Шольц. Ён падкрэсліў, што гэта "мае стаць сігналам для прэзідэнта Пуціна аб тым, што яму не ўдаецца рэалізаваць свае імперыялістычныя планы".

У той жа час Зяленскі на прэсавай канферэнцыі заклікаў ЕЗ увесці абмежаванні супраць расейскай атамнай галіны, а таксама IT-кампаній, якія падтрымліваюць агрэсію.

Раней фон дэр Ляен казала, што хаўруснікі Украіны "ўстанавілі самыя магутныя санкцыі з магчымых, якія прывядуць эканоміку Расеі да дзесяцігоддзяў рэцэсіі ды пакінуць яе прамысловасць без сучасных і крытычна важных тэхналогій".

З пачаткам уварвання ва Украіну больш за 40 вядучых дзяржаў далучыліся да санкцый супраць Расеі. Нават тыя краіны, якія фармальна захоўваюць нейтралітэт, часта не жадаюць парушаць абмежаванні, асцерагаючыся другасных санкцый або праблем у стасунках з ключавымі эканамічнымі партнёрамі. У гэтым сэнсе Расея з'яўляецца галоўным сусветным выгнанцам: у колькасці санкцый яна абагнала Іран, Сірыю, Паўночную Карэю і Вэнэсуэлу. Колькасць уведзеных супраць яе абмежаванняў перавышае 13 тысяч.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках