4 траўня 2024, Субота, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўпершыню вырабіла баявыя прыпасы разам з NATO

13
Украіна ўпершыню вырабіла баявыя прыпасы разам з NATO

Міны вырабляюцца паводле сучасных тэхналогій.

Украіна і адна з краін-сябраў NATO пачалі супольна вырабляць міны калібру 120-мм. Пра гэта паведаміў канцэрн Украбаронпрам у чацвер, 9 лютага.

«120-мм міна - першы прадукт супольнай вытворчасці з краінай-сябрам NATO. Днямі ўкладзены кантракт з Міністэрствам абароны Украіны на пастаўку гэтых сродкаў знішчэння, таму ўжо неўзабаве іх атрымаюць украінскія вайскоўцы», - гаворыцца ў паведамленні.

У канцэрне не назвалі краіну NATO, з якой падпісаная ўмова, але запэўнілі, што міны вырабляюцца паводле сучасных тэхналогій. Пры гэтым вытворчыя магутнасці размеркаваныя - частка іх размешчаная ў адной з еўрапейскіх дзяржаў.

Адзначана, што баявы прыпас гарантавана цаляе ў варожую пяхоту ў радыюсе ад 25 м да 60 м, а разлёт аскепкаў можа дасягаць 250 м. Акрамя гэтага, 120-мм міна здольная разбураць інжынерныя збудаванні і лёгкую панцырную тэхніку.

У цэлым 120-мм мінамёт здольны трапляць у цэлі на адлегласці да сямі кіламэтраў, а сучаснымі баявымі прыпасамі - больш чым восем кіламэтраў.

Ва Украбаронпраме адзначылі, што 120-мм мінамёт з'яўляецца адным з самых распаўсюджаных ва Украіне тыпаў артылерыйскай зброі і актыўна выкарыстоўваецца УСУ супраць расейскіх захопнікаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках