4 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі рэгуляванне цаны аўтамабіляў

11
У Беларусі ўвялі рэгуляванне цаны аўтамабіляў

Што вядома.

У Беларусі ўвялі рэгуляванне цаны аўтамабіляў. Беларускі ўрад павялічыў пералік тавараў, на якія дзейнічае рэгуляванне цаны. Падрабязнасці абвясцілі ў прэсавай службе ўрада.

Дакумент прадугледжвае павелічэнне пераліку тавараў, у дачыненні да якіх будзе дзейнічаць рэгуляванне цэн. Так, устанаўляюцца гранічныя максімальныя набаўкі імпарцёра і гуртовыя набаўкі да продажных цэн вытворцаў машын, абсталявання, транспартных сродкаў, запасных частак, за выняткам ужываных. Акрамя таго, у спісе насенне, шрот (жамерыны) сланечнікавы, рапсавы, соевы, а таксама ветэрынарныя прэпараты для сельскагаспадарчай жывёлы.

Таксама дакумент прадугледжвае ўстанаўленне нарматыву рэнтабельнасці для вызначэння сумы прыбытку, якая падлягае ўключэнню ў продажную цану вытворцаў тавараў. Яшчэ прадугледжваюцца абавязанні імпарцёраў у абгрунтаванні кантрактных цэн тавараў, якія імпартуюцца. Удакладняецца, што памер гуртовай надбаўкі не мае быць вышэйшы за памер гранічнай гуртовай набаўкі незалежна ад колькасці юрыдычных асоб або ІП, якія бяруць удзел у рэалізацыі тавараў.

У прэсавай службе ўрада заўважылі, што гэтая пастанова дасць магчымасць выключыць магчымасць неабгрунтаванага завышэння цаны набытых сельскагаспадарчымі вытворцамі пералічаных тавараў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках