19 сакавiка 2024, aўторак, 6:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Магда: Украіна праз закрытыя каналы перадала Лукашэнку ўльтыматум

15
Яўген Магда: Украіна праз закрытыя каналы перадала Лукашэнку ўльтыматум

УСУ пакідаюць за сабой права наносіць зваротныя ўдары.

Украінскі палітолаг Яўген Магда ў эфіры «Украінскага медыя-цэнтра» пракаментаваў заявы Лукашэнкі пра затрыманне «тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў» і ягоных памагатых, нібыта «датычных да спробы дыверсіі на аэрадроме Мачулішчы». Беларускі дыктатар тады абрынуўся з лаянкай на ўкраінскага прэзідэнта і дадаў, што Зяленскі «бегае вакол Беларусі» з просьбамі заключыць пакт аб ненападзе.

Яўген Магда іранізуе, што ў Зяленскага ёсць шмат іншых справаў, акрамя як «бегаць і ўгаворваць Лукашэнку».

Ёсць просты факт, што палітычна Украіна Лукашэнку не прызнае.

«Што да ўгаворвання, мне даводзілася чуць думку, што ў пачатку восені 2022 года Украіна праз закрытыя каналы перадала Лукашэнку – я не гатовы сказаць, як менавіта назваць гэты дакумент, не ўльтыматум... Не пакт аб ненападзе адназначна, таму што мы яго палітычна не прызнаем і не можам падпісаць з ім такі пакт. А ніякі міністр замежных справаў Беларусі яго не падпіша без дазволу Лукашэнкі. Дык вось, перадалі дакумент, у якім даволі дакладна было сказана, што Украіна, прааналізаваўшы шэраг міжнародных дакументаў, пакідае за сабой права ў выпадку ўдараў расейскімі ракетамі з тэрыторыі Беларусі наносіць удары ў адказ».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках