27 верасня 2024, Пятніца, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэрам Вільні абраны кансерватар Валдас Бэнкунскас

5
Мэрам Вільні абраны кансерватар Валдас Бэнкунскас
ФОТА: LUKAS BALANDIS/BNS NUOTR

На выбарах мэра Віленскага раёна - сенсацыя.

Мэрам Віленскага раёна сенсацыйна абраны 32-гадовы Роберт Духневіч, вылучаны Сацыял-дэмакратычнай партыяй Літвы. За яго было пададзена 50,2% галасоў, паведамляе lrt.lt.

Мэрам Вільні абраны кансерватар Валдас Бэнкунскас.

Ягоны апанент Артурас Зуокас, кандыдат ад партыі "Свабода і справядлівасць", прызнаў паразу ў другім туры.

Са звестак Галоўнай выбарчай камісіі, Бенкускас набраў 52,73% галасоў выбарцаў, а былы мэр сталіцы Зуокас - 47,27%.

Бэнкунскас, які прыбыў у штаб у нядзелю ўвечары, сказаў, што будзе імкнуцца да таго, каб Вільня стала выключным горадам у Еўропе.

«Мы зробім так, каб найбліжэйшыя чатыры гады Вільня стала ўнікальнай не толькі ў кантэксце Літвы, але і ў Еўропе», - заявіў Бенкунскас журналістам у штабе ў нядзелю ўвечары.

Зуакас прызнаў сваю паразу на выбарах. Палітык ужо быў мэрам Вільні. Ён кіраваў сталіцай у 2000-2007 і 2011-2015 гадах.

Па выніках муніцыпальных выбараў, якія закончыліся ў нядзелю, больш за ўсё пасад мэраў атрымала Сацыял-дэмакратычная партыя Літвы (СДПЛ), на другім месцы - розныя палітычныя камітэты, на трэцім - Рух лібералаў, а Саюз айчыны - Літоўскія хрысціянскія дэмакраты паказаў напалову горшыя вынікі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках