27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Збіраю капейчыны і потым купляю свае мары»

1
«Збіраю капейчыны і потым купляю свае мары»

Беларусы расказалі аб магчымасцях нармальна закупіцца ў рэгіёнах.

На месцы будаўнічага гіпермаркета ОМА ў Жодзіне адкрыюць сямейны Kari. Гэта недарагі абутак, цацкі і аксэсуары. EX-PRESS.BY спытаў у чытачоў, якіх крамаў не стае ў Жодзіне і за чым даводзіцца ездзіць у сталіцу ці іншыя гарады/краіны?

Вольга:

- Я вельмі сціпла жыву, збіраю капеечкі і потым купляю свае мары. І, дарэчы, у Менску купляю і адзенне, і ежу. Можа, гэта звычка такая, але ёсць месцы ў Менску, дзе рэальна танней адзявацца і харчавацца. Зрэшты, у Менск езджу не адмыслова, а ў працы. А ў Жодзіна, мне здаецца, патрэбная ўсё ж нармальная бюджэтная будаўнічая крама. Праўда, у ОМА я хадзіла больш на «экскурсіі», але я бачыла, што людзі там рабілі пакупкі. Дзе яны зараз закупляюцца, я не ведаю.

Ігар:

- Не хочацца нічога купляць. Быццам і трэба было б, але няма настрою. Збіраю грошы на выпадак, калі давядзецца ўцякаць з гэтага няшчаснага Жодзіна і ўжо да мяжы змучанай Беларусі.

Фёдар:

- Усе крамы ёсць у Жодзіне, і рынак таксама нармальны. Людзі імкнуцца выжыць у крызіс. Калі не маеш асаблівых прэтэнзій, не марыш пра гламур, то ў Жодзіне ўсё можна набыць.

Алена:

- Не месцы ежы і адзення патрэбны нам, іх поўна і так. Лепш бы школу пабудавалі ў Восьмым мікрараёне... Зрэшты, гандлёвыя цэнтры будуюць і адчыняюць фундатары і прадпрымальнікі, а не гарадскія ўлады.

Наталля:

- Быццам ёсць усё, але нармальнае брэндавае адзенне можна знайсці толькі ў сэкандах. Гэта калі пашанцуе. Крамы ў Жодзіне - асобная песня.

А наогул мне сорамна ў нашым горадзе за ўбогую аўтастанцыю... Для іншагародніх шок: першае, што яны бачаць - металічны вагончык. Так бы мовіць, твар горада. Але гэта сапраўды не клопат фундатараў.

Яўгенія:

- Я езджу ў Польшчу і апранаюся, і, па магчымасці, прыводжу сякія-такія прадукты адтуль. Ад'ядаюся тамака смачным і, вядома, купляю тамака джынсы-майкі-курткі і абутак. У гэтым годзе была двойчы. Дарэчы, ніякая прадукцыя з Беларусі не здаецца мне цяпер смачнейшай ці цікавейшай. І малочная, і цукеркі, і каўбасы ў Польшчы вельмі смачныя і таннейшыя, чым у Беларусі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках