1 верасня 2024, Нядзеля, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сі прынізіў Пуціна самай першай фразай

5
Сі прынізіў Пуціна самай першай фразай

Кіраўнік КНР сарваў джэк-пот у Маскве.

Ужо закончыўся візіт кіраўніка КНР Сі Цзіньпіня ў Расею, які быў з 20 да 22 сакавіка. Ён быў паспяховым для кітайцаў. Яны атрымаюць усё, што ім трэба ад Расеі.

Пра гэта «24 каналу» распавёў расейскі палітолаг і публіцыст з ЗША Андрэй Пянткоўскі. Паводле ягоных слоў, візіт Сі Цзіньпіня ў Маскву быў асабліва паспяховы для Кітая. Яны атрымалі свабоду дзеянняў у Расеі і асаблівыя ўмовы для кітайскіх грамадзян.

Сі Цзіньпін прынізіў Пуціна

Як адзначыў Пянткоўскі, цяпер Сі Цзіньпін мае некаторыя ўнутрыпалітычныя поспехі і спрабуе замацаваць іх замежнапалітычнымі. Ён сканцэнтраваў у сваіх руках уладу, фармальна правёў дзяржаўны пераварот і абвясціў сябе кітайскім кіраўніком.

Таксама Сі дасягнуў пэўнага ўзаемаразумення паміж Іранам і Савудаўскай Арабіяй. На гэтай хвалі ён таксама паехаў у Маскву. Ужо на самым пачатку Сі Цзіньпінь прынізіў Пуціна.

«Цікавая была першая фраза. Зусім антыпратакольная. Сі сказаў, што ведае, што ў наступным годзе будуць выбары прэзідэнта Расіі. І «мудры і добры» расейскі народ абярэ Пуціна. Ён адкрыта даў Пуціну «ярлык на княжанне» ў Маскве, паказаўшы, якая яго мэта - усялякім спосабам утрымаць уладу», - адзначыў Пянткоўскі.

Пекіну ўсё ж выгадны Пуцін на чале Расеі, бо менавіта за ім яны могуць неабмежавана забіраць прыродныя рэсурсы Сібіры і Далёкага Усходу. Таксама на фоне візіту было смешна, як у Кітаі апублікавалі карту, дзе шэраг населеных пунктаў быў названы старымі кітайскімі назвамі. І ніхто ў Расеі, вядома, на гэта ніяк не адрэагаваў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках