Паніка ў рэзідэнцыях Лукашэнкі: спецыяльныя групы перацінаюць дарогі
75- 25.03.2023, 13:28
- 78,910

Пачалася небывалая мітусня праз узброены атрад «дыверсантаў».
Пасля стральбы і выбухаў у Гародні КДБ Беларусі пачаў пошукі «дыверсійнай групы».
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Беларуская разведка».
КДБ па ўсёй краіне шукаюць «дыверсійную групу». Мяркуючы з выведпрыкметаў, група выведнікаў умела перасоўваецца па Беларусі. Інфармацыя старанна закрытая. Прыцягнутыя вайсковыя спецыялісты сродкаў электроннай барацьбы і беспілотнікі. Вайскоўцам тлумачаць, што гэта «вучэнні».
Група, якая адшукваецца, прыйшла з Гарадзенскай вобласці. У асаблівым рэжыме працуе Служба бяспекі Лукашэнкі, перацінаюць подступы да рэзідэнцый. Крыніцы паведамляюць, што «ўсе стаяць на вушах». Выходныя ў КДБ, СБП і спецпадраздзяленнях МУС скасаваныя.
Крыніцы тэлеграм-канала паведамляюць аб небывалай мітусні ў рэзідэнцыях. Таксама да Дня Волі скасаваныя выходныя для асабовага складу МУС.