З'явілася відэа самага разлютаванага бою пад Салядарам
11- 25.03.2023, 20:08
- 29,588
Украінскія байцы сем дзён запар пляжылі праўзыходныя сілы расейцаў.
Дзве штурмавыя групы супраціўніка, агульнай колькасцю, большай за 30 чалавек, атакавалі адну з пазіцый батальёна К-2 54-й АМБр імя гетмана Івана Мазепы. Пазіцыя называецца «Т-абразка». Там сыходзяцца дзве лесапаласы і як бы ўтвараюць уяўную літару «Т».
Як паведамляе Цэнзор.НЕТ, відэазапіс фрагментаў аднаго з самых цяжкіх баёў гэтага падраздзялення з акупантамі байцы апублікавалі ў сацсетках.
«Восем нашых пабрацімаў на гэтай пазіцыі прынялі няроўную бітву, якая доўжылася ўвесь дзень. А потым на наступны дзень. І яшчэ сем дзён бесперапынных баёў батальёна за маленькі кавалак зямлі. Гэтая гісторыя скончыцца эпічным фіналам і вы ўбачыце яе ўсю», - пішуць украінскія ваяры ў каментары да відэа.