УСУ восем разоў разбілі элітную брыгаду РФ
2- 25.03.2023, 10:28
- 6,170

Расейскія марскія пяхотнікі кожны раз траплялі ў адну і тую ж пастку.
Нягледзячы на значныя страты ў жывой сіле і тэхніцы, у тым ліку сярод элітных падраздзяленняў РФ, акупанты не пакідаюць спроб захапіць горад Вугядар Данецкай вобласці.
Пра гэта паведамляе Інстытут вывучэння вайны (ISW).
«Цяперашняя расейская тактыка, якая ўключае пачатковы лабавы штурм з наступнымі атакамі на ўмацаваныя ўкраінскія флангі, прыводзіць да вялікіх страт. Але не дае поспеху праз складаны рэльеф мясцовасці, адсутнасць баявой магутнасці і няздольнасці напасці знянацку», - адзначаюць аналітыкі.
У справаздачы ISW прывялі звесткі, паводле якіх, 155-я брыгада марской пяхоты РФ, што ўважалася за «элітную», з пачатку ўварвання была знішчаная і адноўленая цэлых 8 разоў.
Нагадаем, у лютым украінскія вайскоўцы пад Вугядарам разбілі ўшчэнт элітную брыгаду марской пяхоты РФ.
Тады аналітыкі паказвалі, што правал пад Вугядарам аслабіў веру расейцаў у здольнасць пачаць новы маштабны наступ.