Лукашэнка падпісаў сабе прысуд
18- 25.03.2023, 10:47
- 15,334

У Беларусі набыў моц закон аб смяротным пакаранні за здраду дзяржаве.
У Беларусі ў суботу, 25 сакавіка, набылі моц папраўкі ў кодэксы аб крымінальнай адказнасці, якія прадугледжваюць смяротнае пакаранне для чыноўнікаў і вайскоўцаў за дзяржаўную здраду, а таксама крымінальную адказнасць за прапаганду тэрарызму і дыскрэдытацыю войска.
Закон №256-3 ад 9 сакавіка «Аб змене кодэксаў у пытаннях крымінальнай адказнасці» апублікавалі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 14 сакавіка. 25 сакавіка дакумент увайшоў у дзеянне. У законе з'явілася крымінальная адказнасць «за здраду дзяржаве» службовай асобай. Папраўкі прадугледжваюць за гэтае злачынства нават смяротнае пакаранне, якое распаўсюджваецца на ўсіх асоб, што займаюць дзяржаўныя пасады.
З 25 сакавіка, згодна з папраўкамі, у Беларусі з'явілася крымінальная адказнасць за «прапаганду тэрарызму» і «дыскрэдытацыю войска», а таксама штрафы за злачынствы «антыдзяржаўнай накіраванасці».
Нагадаем, Беларусь - адзіная дзяржава ў Еўропе, дзе не ўведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Варта адзначыць, што Лукашэнка, які актыўна працуе на Крэмль, прадаючы беларускі суверэнітэт, можа сам быць расстраляны за «здраду дзяржаве».