27 снежня 2024, Пятніца, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дамовы з павіянам

6
Дамовы з павіянам
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Надзей на «вылячэнне» Крамля больш няма ні ў каго.

Пуцін, адкрыта дэманструючы маніякальнасць, не пакідае выбару нават самым рахманым і ўзважаным палітыкам Захаду.

Прэм'ерка Італіі Джорджа Мелоні, вядома, не самая «лагодная» дзяўчына, але сабой яна звычайна валодае. І яе абсалютная катэгарычнасць, яе лютасць - гэта следства разумення таго, што Пуцін - апантаны. Надзей на «цуд», на яго вылячэнне больш няма ні ў каго.

То бок, усе дамовы з расейскім дыктатарам маюць сэнсу не больш, чым з павіянам, хворым на шаленства.

Сапраўды, гэтая істота не разумее ні аргументы, ні чалавечую мову. Яна апантаная вайной, забойствамі і множаннем гора.

А праз пару гадоў, «падводзячы вынікі» кашмару, палітыкі будуць гарлапаніць яшчэ гучней, чым Джорджа.

Абсалютна ўсе будуць вінаваціць адзін аднаго ў злачыннай нерашучасці, у тым, што, маючы магчымасць хутка і карэктна «ўсыпіць» звар'яцелую крамлёўскую істоту, – цягнулі, манернічалі і гулялі ў складаную палітыку.

Аляксандр Няўзораў, t.me

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках