14 лiпеня 2024, Нядзеля, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жазэп Барэль назваў беларусаў крыніцай натхнення

2
Жазэп Барэль назваў беларусаў крыніцай натхнення

У Дзень Волі вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы заявіў аб салідарнасці з беларускім народам.

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль назваў беларускі народ крыніцай натхнення і заявіў аб яго падтрымцы з боку Еўразвязу. Гэта прагучала ў ягонай заяве з нагоды Дня Волі, які на Захадзе адзначаюць як Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю.

З яго слоў, сёлета ён набывае «асаблівае значэнне» на фоне ўзмацнення рэпрэсій, дзеянняў для падрыву незалежнасці і суверэнітэту Беларусі і дапамогі ў вайне супраць Украіны.

«З моманту маніпуляцый на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні 2020 года сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае радыкальна пагаршацца. Дзясяткі тысяч беларусаў былі арыштаваныя за мірныя пратэсты ці проста за выказванне свайго меркавання. Амаль 1500 з іх цяпер з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі. Сотні арганізацый грамадзянскай супольнасці былі ліквідаваныя. І без таго вельмі абмежаваная прастора для дэмакратычнай дзейнасці яшчэ больш звузілася праз заканадаўства, якое парушае стандарты правоў чалавека і санкцыянуе злоўжыванні і парушэнні правоў чалавека. ААН задакументавала шматлікія выпадкі катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць тыпаў абыходжання і пакарання. У дакладзе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека ад 22 сакавіка паведамляецца аб працяглых сістэмных, шырока распаўсюджаных і грубых парушэннях правоў чалавека ў Беларусі, некаторыя з якіх могуць быць прыроўненыя да злачынстваў супраць чалавечнасці», - заявіў прадстаўнік ЕЗ.

Ён нагадаў, што ў краіне дэ-факта забароненыя апазіцыйныя партыі і палітычная актыўнасць, існуе масавая цэнзура і жорсткі ідэалагічны кантроль.

«Беспакаранасць за доўгі спіс парушэнняў правоў чалавека абсалютная, а сістэма правасуддзя выкарыстоўваецца супраць апазіцыйных дзеячаў, блогераў, журналістаў, праваабаронцаў, прафсаюзных актывістаў і адвакатаў. Рэжым ігнаруе не толькі пажаданні пераважнай большасці насельніцтва, але і ўласныя міжнародныя абавязацельствы Беларусі і ўмацоўвае яе міжнародную ізаляцыю», - падкрэсліў ён.

«Нягледзячы на доўгі спіс жорсткіх рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі, беларускі народ працягвае дэманстраваць выключную мужнасць у барацьбе за свабоду і свае асноўныя правы. Беларускі народ - крыніца натхнення для ўсіх нас і карыстаецца поўнай падтрымкай Еўрапейскага Звязу. Мы будзем і надалей праяўляць салідарнасць і падтрымліваць беларускі народ, які імкнецца да свабоднай, дэмакратычнай і незалежнай Беларусі», - запэўніў Барэль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках