16 красавiка 2024, aўторак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Беларусы заслугоўваюць будучыні без Лукашэнкі

4
Дзярждэп ЗША: Беларусы заслугоўваюць будучыні без Лукашэнкі

ЗША павіншавалі народ нашай краіны з Днём Волі.

ЗША разам з беларусамі адзначаюць Дзень Волі – гадавіну абвяшчэння першай незалежнай беларускай дзяржавы ў 1918 годзе.

Дзень Волі традыцыйна святкуецца беларусамі па ўсім свеце 25 сакавіка. «Гэты дзень падкрэслівае дэмакратычную спадчыну першай незалежнай беларускай дзяржавы, створанай у 1918 годзе пасля 150 гадоў расейскай акупацыі, – гаворыцца ў паведамленні офіса прэс-сакратара Дзярждэпартамента ЗША. – Нягледзячы на суўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне Расеі супраць Украіны, беларусы прадаўжаюць змагацца за незалежную і дэмакратычную будучыню Беларусі. Перад жорсткімі сістэмнымі рэпрэсіямі таталітарнага рэжыму беларускі дэмакратычны рух і грамадзянская супольнасць па-ранейшаму мужна прасоўваюцца наперад у імя свабоднай Беларусі», паведамляе «Голас Амерыкі».

Напярэдадні свята Злучаныя Штаты распачалі дзеянні, каб змусіць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да беларускага народа і за садзейнічанне вайне Расейскай Федэрацыі супраць Украіны. Міністэрства фінансаў ЗША абвясціла аб санкцыйных дзеяннях у дачыненні да дзяржаўных прадпрыемстваў і прыватных асобаў, якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Таксама ўведзеныя візавыя абмежаванні ў дачыненні яшчэ чатырнаццаці асобаў за іх дачыненне да падрыву дэмакратыі.

«Урад ЗША мае намер пачаць усёабдымны стратэгічны дыялог на актуальныя тэмы, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, з беларускім дэмакратычным рухам і грамадзянскай супольнасцю», – адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Дзярждэпартамента, што будзе яшчэ адным крокам ва ўзмацненні падтрымкі будучай дэмакратычнай Беларусі.

Такім чынам, у Дзень волі Беларусі ЗША пацвярджаюць сваю традыцыйную палітыку падтрымкі дэмакратычнай, суверэннай і стабільнай Беларусі: «Гэтае абавязальніцтва непахіснае, заснаванае на двухпартыйнай падтрымцы і глыбока ўкаранёнае ў каштоўнасцях нашай краіны. Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна шчыра прытрымліваецца гэтай палітыкі, як і ўсе прэзідэнты ЗША цягам больш як трыццаці гадоў».

«Амаль паўтары тысячы палітычных зняволеных, якія апынуліся за кратамі пры рэжыме Лукашэнкі, як і ўсе беларусы, заслугоўваюць таго, каб ствараць будучыню, вольную ад рэпрэсій Лукашэнкі і прымусу Пуціна», – гаворыцца ў заяве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках