«Нью-Джэрсі» Шаранговіча выйшаў у плэй-оф НХЛ
2- 26.03.2023, 11:27
- 1,832
Апошні раз хакеіст з Беларусі ўдзельнічаў у розыгрышы Кубка Стэнлі ў 2015 годзе.
«Нью-Джэрсі Дэвілз» зарэзерваваў тур у плей-оф Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) за дзевяць гульняў да канца рэгулярнага чэмпіянату. У сваім апошнім матчы «д'яблы», за якіх выступае беларускі нападнік Ягор Шаранговіч, перамаглі «Атаву» — 5:3, паведамляе НХЛ.
Пасля 73 матчаў у «Нью-Джэрсі» 100 балаў. 24-гадовы Шаранговіч праводзіць за гэтую каманду трэці сезон. Цяпер Ягор набраў у 67 матчах 29 (13+16) балаў пры паказчыку карыснасці -4.
«Вашынгтон Кэпіталз» Аляксея Протаса яшчэ прэтэндуе на выхад у плэй-оф, але гэта будзе зрабіць складана. У каманды беларуса 76 балаў пасля 74 гульняў, а ў «Піцбурга», які займае восьмае прахадное месца ў канферэнцыі, 82 балы пасля 73 матчаў. Што да Протаса, то ён у цяперашнім сезоне правёў за «сталічнікаў» 50 матчаў і набраў 13 (3+10) балаў пры паказчыку карыснасці -2.
Адзначым, што беларусы не бралі ўдзел у розыгрышы Кубка Стэнлі з 2015 года. Апошнім з нашых гульцоў у плэй-оф НХЛ выходзіў на лёд Міхаіл Грабоўскі - у складзе «Айлендэрс».