Францыя заклікала РФ не размяшчаць ядзерную зброю ў Беларусі
11- 26.03.2023, 21:22
- 7,298
МЗС краіны выступіла з заявай.
Францыя асудзіла пастанову Расеі размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні французскага міністэрства замежных спраў.
З заявай на гэтую тэму таксама выступіў сталы прадстаўнік Францыі пры ААН Нікаля дэ Рывер.
"Францыя заклікае Расею прадэманстраваць адказнасць, чаканую ад дзяржавы, якая валодае ядзернай зброяй, і выйсці з гэтага дэстабілізацыйнага пагаднення", - напісаў французскі дыпламат у сваім Twitter.