26 красавiка 2024, Пятніца, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ будуць выкарыстоўваць тактыку, якая здзівіць NATO

5
УСУ будуць выкарыстоўваць тактыку, якая здзівіць NATO

Ваенны эксп'рт з ЗША агучыў тактыку Кіева.

Украіна не пачне свой контрнаступ на расейскія войскі ў «стылі NATO»: для падобнага штурму Кіеву не стае авіяцыі, якая ўключае гелікаптэры і знішчальнікі. Менавіта яна і прадугледжвае масаваную атаку з паветра на пазіцыі варожага войска.

Да такой высновы прыйшлі экспэрты, якія дэталёва вывучылі ваенную тэхніку і абсталяванне ўкраінскага абаронцы, інфармуе выданне The Wall Street Journal.

Пры гэтым гэтыя ж экспэрты заяўляюць, што УСУ пачнуць свой контрнаступ з выкарыстаннем высокадакладнай зброі наземнага базавання з ракетамі далёкага радыусу дзеяння.

Прэм'ер-міністр Польшчы Маравецкі прызнаўся, што контрнаступ УСУ будзе праходзіць «вельмі і вельмі складана», бо не варта недаацэньваць войска Пуціна.

Украінскія абаронцы праходзяць трэніроўкі ў Еўропе, каб навучыцца карыстацца сучаснымі відамі зброі. Аднак перспектывы Кіева будуць залежаць ад здольнасці каардынаваць розныя тыпы войскаў у так званых агульнавайсковых манеўрах.

На жаль, Украіне не атрымаецца пачаць штурм пазіцый ворага паводле прынцыпу NATO. Для гэтага неабходна поўнасцю кантраляваць неба. Менавіта так ЗША распачалі сваю ваенную аперацыю супраць Ірака ў 1990-х гадах.

Са слоў падпалкоўніка войска ЗША Джона Нагла, у Кіева няма не толькі неабходнай колькасці авіяцыі, але і яе падтрымкі з зямлі.

Хутчэй за ўсё, УСУ пачнуць свой контрнаступ з выкарыстаннем РСЗА і артылерыі, здольнай біць на адлегласць далей за 120 км.

Гэты дыяпазон у спалучэнні з выведвальнымі звесткамі з украінскіх і заходніх крыніц павінен дазволіць УСУ нацэльвацца на акупантаў, якія знаходзяцца далёка за лініяй фронту. Украінскія абаронцы за апошні год нанеслі буйныя ўдары па варожых лагістычных базах, камандных цэнтрах і лініях забеспячэння. Мэта такіх удараў - ізаляваць падраздзяленні на поле бою, падарваць іх баяздольнасць і пасеяць замяшанне ў шэрагах акупантаў.

Пасля артабстрэлу ў бой пойдзе пяхота на чале з танкамі, упэўнены Нагл. Такую тактыку заўсёды выкарыстоўваюць амерыканцы на полі бою, але розніца ў тым, што ў Кіева будзе не так шмат танкаў, як таго хацелася б.

І калі танкі з Еўропы ўжо амаль усе прыбылі ва Украіну, то амерыканскія M1 Abrams давядзецца чакаць не раней за восень.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках