У шэрагу населеных пунктаў Менскай вобласці парушанае электразабеспячэнне
3- 28.03.2023, 10:43
- 5,738

Названы найбольш пацярпелыя раёны.
Непагадзь парушыла электразабеспячэнне ў 124 населеных пунктах, у асноўным у Менскай вобласці.
Ад моцнага ветру і снегападу найбольш пацярпелі Барысаўскі, Лагойскі, Слуцкі і Чэрвеньскі раёны.
Аднаўленчыя работы працягваюцца ў 69 населеных пунктах. Задзейнічана больш за 20 адзінак тэхнікі.
Няўстойлівае надвор'е ў Менскай вобласці захаваецца да канца дня.
Як пісаў сайт Charter97.org, сёння Менск засыпала снегам.