26 снежня 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлеграм-канал: П'яныя расейскія жаўнеры масава забіваюць і нявечаць адзін аднаго

12
Тэлеграм-канал: П'яныя расейскія жаўнеры масава забіваюць і нявечаць адзін аднаго

Найбольш складаная сітуацыя ў Белгародскай вобласці.

Расейскія вайскоўцы падчас вайны супраць Украіны гінуць не толькі ў баях з УСУ, яны нясуць і небаявыя страты.

Як стала вядома тэлеграм-каналу «ВЧК-ОГПУ», стан правапарадку і вайсковай дысцыпліны ў расейскім войску з пачатку 2023 года сведчыць аб тым, што ва ўзброеных сілах квітнее п'янства. Колькасць здарэнняў, злачынстваў і выпадкаў загубы вайскоўцаў, звязаных з ужываннем трункаў, вельмі высокая, што таксама з'яўляецца прычынай моцнага павелічэння небаявых страт сярод асабовага складу (як санітарных, так і беззваротных).

У распараджэнне тэлеграм-канала трапіў набор толькі невялікай колькасці злачынстваў і здарэнняў, учыненых п'янымі вайскоўцамі.

Што да колькасці зафіксаваных учыненых вайскоўцамі правапарушэнняў, найбольш складаная сітуацыя ў Белгародскай вобласці. Сярод зафіксаваных выпадкаў:

22 студзеня 2023 года вайскоўцы 15-га мотастралковага батальёна 6-й мотастралковай дывізіі 3-га армейскага корпуса яфрэйтар Рахматулоеў С.А. і шараговец Жылясаў Т.Р. распівалі трункі ў намёце №24. Даведаўшыся пра гэта, старшы лейтэнант Дзекцярук А.У. зрабіў заўвагу аб неналежных паводзінах, на што названыя вайскоўцы адрэагавалі неадэкватна і збілі старшага лейтэнанта Дзекцярука. У выніку ў апошняга дыягнаставаныя множныя траўмы, удары і пераломы костак.

31 студзеня 2023 года намеснік камандзіра звязу 15-га мотастралковага палка 2-й мотастралковай дывізіі 1-й танкавай арміі шараговец Трамбавецкі І.В. прыбыў у месца жыхарства намесніка камандзіра 1-й мотастралковай роты ў вайскова-палітычнай рабоце капітана Сцяпанава П.Л. і камандзіра 3-га мотастралковага звязу 12-й мотастралковай роты лейтэнанта Налетава В.М., дзе падчас супольнага распівання трункаў з асабістай зброі АК-74 застрэліў названых афіцэраў.

18 лютага 2023 года вайскоўцы 1015-га мотастралковага палка тэрытарыяльных войскаў малодшы сяржант Курцаў М.С., яфрэйтары Майсееў Д.А. і Петрушэнка І.С., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, выбілі брамку прыватнага дома на адрасе хутар Бандарэнкаў, дом 21 і ўжылі фізічны гвалт да грамадзян, якія жывуць у доме.

28 лютага 2023 года вайсковец 88-га сапёрнага палка Фядулаў А.А. рухаўся маршрутам патрулявання паблізу аўтобуснага прыпынку, дзе ўбачыў яфрэйтара Абрамава І.С., які распіваў трункі з трыма цывільнымі асобамі, падышоў да іх і таксама ўжыў трункі. Далей на фоне алкагольнага ап'янення адбыўся канфлікт паміж шарагоўцам Фядулавым і яфрэйтарам Абрамавым, у выніку якога шараговец Фядулаў зняў з засцерагальніка, і даслаўшы патрон у патроннік, накіраваў зброю на яфрэйтара Абрамава, яфрэйтар Абрамаў у адказ сказаў: «Чаго ты выхваляешся, мяне ўбайдосіць не дасі рады», узяў рулю і ўправіў сабе ў рот, далей шараговец Фядулаў зрабіў адзін стрэл.

6 сакавіка 2023 года вайскоўцы 25-й асобнай мотастралковай брыгады 6-й арміі яфрэйтар Пятроў Н.Д. і шараговец Ленін В.Г., знаходзячыся на баявых пазіцыях, ужылі трункі, і, наважыўшы ужываць далей, прыбылі на адрас Алышаны, вуліца Міру, дом 18. На гэтым адрасе жылі цывільныя асобы Бандарэнка І.А., Бандарэнка В.У. і Вязоўскі А.А. Яфрэйтар Пятроў зайшоў у дом, а шараговец Ленін В.Г. застаўся на вуліцы. Праз некалькі хвілін Ленін В.Г. пачуў моцныя галасы, тлум сваркі, стрэлы і выбух гранаты. На гукі стрэлу прыехала рэзэрвовая група і знайшла загінулага Вязоўскага А.А. і астатніх удзельнікаў канфлікту з ранамі рознай ступені цяжкасці.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках