Аўтобус Менск-Вільня сутыкнуўся са снегазбіральнай тэхнікай і з'ехаў у кювет
7- 28.03.2023, 10:59
- 11,332

Работнікі МНС прыехалі на месца ДТЗ толькі праз гадзіну.
Рэйсавы аўтобус Менск-Вільня з'ехаў у кювет на трасе М6. Пра гэта Zerkalo.io паведамілі чытачы.
Здарэнне адбылося 28 сакавіка пад 7.30. Са слоў відавочцаў, аўтобус сутыкнуўся са снегазбіральнай тэхнікай, пасля чаго апынуўся ў кювеце. У аварыі ніхто сур'ёзных траўмаў не атрымаў.
«Але сам факт таго, што працаўнікі МНС прыехалі толькі праз гадзіну, а «хуткая дапамога» ўвогуле не прыехала, каб агледзець людзей, насцярожвае», — расказалі відавочцы.
Як паведамілі ў МНС, аварыя адбылася ля вёскі Шараёў Валожынскага раёна. Ратавальнікі праводзілі адкрыццё заблакаваных снегам дзвярэй аўтобуса.
«У ДТЗ ніхто не пацярпеў. 18 пасажыраў вярнуліся ў Менск, 25 чакаюць аўтобус з Літвы, каб працягнуць рух маршрутам», - дадалі ў МНС.
