Ідэнтыфікаваная асоба палкоўніка РФ, які загадаў бамбаваць драматычны тэатр у Марыюпалі
15- 28.03.2023, 11:38
- 23,802
![Ідэнтыфікаваная асоба палкоўніка РФ, які загадаў бамбаваць драматычны тэатр у Марыюпалі](https://i.c97.org/ai/459370/aux-head-1647450254-20220316_mariupol_360.jpg)
Ваенны злачынец родам з Жытомірскай вобласці Украіны.
Палкоўніка расейскага войска, які аддаў загад бамбаваць драматычны тэатр, радзільню і дзіцячую лякарню ў Марыюпалі Данецкай вобласці, клічуць Сяргей Атрошчанка.
Пра гэта ў Telegram паведаміў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка.
![](https://i.c97.org/ai/541789/aux-1679992631-27d23bfd-337c0cb21cd4a1002eb31a0c4dc24c61.jpg)
Паводле ягоных звестак, Сяргей Атрошчанка нарадзіўся 5 траўня 1981 года ў горадзе Оўруч Жытомірскай вобласці. Затым ён жыў у расейскіх Ліпецку і Варонежы.
Як высветлілі даследчыкі InformNapalm, цяпер палкоўнік РФ жыве на арэндаванай кватэры ў горадзе Прыморска-Ахтарск Краснадарскага краю, недалёка ад набярэжнай.