25 красавiка 2024, Чацвер, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лукашэнкі знайшоўся «брат» у Зімбабвэ

21
У Лукашэнкі знайшоўся «брат» у Зімбабвэ

Ён зычыць дыктатару здароўя ў адказ на просьбу дапамагчы грашыма.

Аляксандр Лукашэнка хацеў бы прыняць у Беларусі інвестыцыі з Зімбабвэ. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю афрыканскай краіны Фрэдэрыкам Шавам, які ўчора пачаў свой візіт у Беларусь.

«Мы гатовы з вамі не проста абменьвацца таварамі. Мы гатовы ствараць супольныя прадпрыемствы ў вас. Мы гатовы прыняць вашыя інвестыцыі ў Беларусі, калі гэта вас будзе цікавіць. І на цывілізаванай высокай аснове выбудоўваць гэтае супрацоўніцтва ў сферы эканомікі. Усе дамоўленасці, якіх мы дасягнулі падчас майго візіту ў вашую краіну, будуць няўхільна выконвацца», - цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

У сваю чаргу Шава падзякаваў за запрашэнні і перадаў Лукашэнку цёплыя пажаданні ад ягонага «брата».

«Дазвольце таксама перадаць самыя цёплыя пажаданні ад вашага брата, Прэзідэнта Зімбабвэ Эмерсана Мнангагвы. Ён перадае вам пажаданні моцнага здароўя і далейшага развіцця стасункаў паміж нашымі краінамі», - сказаў ён.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках