26 красавiка 2024, Пятніца, 19:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Пянткоўскі: Пуцін уцячэ «на працяглае лячэнне»

10
Андрэй Пянткоўскі: Пуцін уцячэ «на працяглае лячэнне»
Андрэй Пянткоўскі

А расейцам пакажуць «Танец маленькіх лебедзяў».

Аналітыкі пішуць, што адной з асноўных тэм перамоў Пуціна і Сі Цзіньпіна ў Маскве было пытанне гарантый асабістай бяспекі расейскага прэзідэнта ў выпадку страты ўлады, яго магчымы прытулак на тэрыторыі Кітая і нявыдача для Міжнароднага трыбунала. Як адзначыў расейскі апазіцыянер, палітолаг і публіцыст Андрэй Пянткоўскі, у яго няма асабістых звестак аб тым, што такія тэмы сапраўды абмяркоўваліся, але калі такая размова была, то гэта вельмі пазітыўны знак.

«Асабіста я гэта даўно прадказваў. Але думаю, што гэта адбудзецца пазней. З маіх разлікаў, на першым этапе вясновага наступу. Калі расейцы страцяць Мелітопаль, вось тады санітарны самалёт Сі Цзіньпіна і прыляціць па яго», – спрагназаваў Андрэй Пянткоўскі ў інтэрв'ю для YouTube-канала «Фабрыка навін».

Больш за тое, падчас інтэрв'ю экспэрт падкрэсліў, што ўважае такі сцэнар развіцця падзей за непазбежны. Бо калі Пуцін зразумее, што ўсё саступіў, то, канешне, ён будзе шукаць варыянт уцёкаў.

«Раніцай па тэлевізары з'явіцца «Танец маленькіх лебедзяў» і скажуць: «Вы ведаеце, на жаль, таварыша Пуціна адхілілі з прычыны сур'ёзных памылак ва ўкраінскім пытанні, да таго ж у яго пагоршылася здароўе. Таварыш Сі Цзіньпін даслаў па яго санітарны самалёт, і ён адбыў на працяглае лячэнне ў адзін з тыбецкіх манастыроў», - прадказаў палітолаг.

Аднак пасля гэтага Пянткоўскі ўсё ж звярнуў увагу на тое, што ўсё гэта неяк не зусім супадае з сённяшнімі дзеяннямі Пуціна.

«Ну вось, дапусцім, паабяцалі яму самалёцік, а ён на наступны дзень зноў пачынае ў сваёй пясочніцы ў ядзерныя бомбачкі гуляць. Урэшце таварыш Сі Цзіньпін можа і пакрыўдзіцца на такія паводзіны», - адзначыў аналітык.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках